Вучні 10 класа наведалі Вязынку - Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў рамках пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенню экскурсій

17.05.2023

    У рамках пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенню экскурсій з мэтай азнаямлення навучэнцаў з культурнымі аб’ектамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з мэтай грамадзянска–патрыятычнага выхавання вучні 10 класа наведалі  Вязынку - Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. 
Вязынка – калыска паэта: тут, у адным з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны, нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Для дзяцей была праведзена цікавая і захапляльная экскурсія, якая стала карыснай ў галіне знаёмства з побытавымі рэчамі пісьменніка. У пакоі, дзе ў 1881–1883 гг. жыла сям’я Луцэвічаў, і сенцах узноўлены тагачасны інтэр’ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі.
    Пазнаёміліся з традыцыйнымі святамі, якія святкуюцца на тэрыторыі музея – свята Купалле і Багач.Экскурсія не пакінула нікога раўнадушным.  Будзем  спадзявацца, што добрыя ўспаміны застануцца ў памяці вучняў надоўга.