Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

17.02.2023

У нашай школе ўжо стала традыцыяй праводзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.  Вось і сёлета ён прайшоў з 13 па 17 лютага. 
  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры быў адкрыты iнтэрактыўнай гульней "Важкае беларускае слова" У гэты ж дзень стартавала акцыя "Мы любiм Беларусь".
У аўторак, 14 лютага акцыя "Мы любiм Беларусь" была прадоўжана. У гэты дзень вучнi выказвалi найлепшыя пажажданнi сваей краiне на беларускай мове.
У сераду была арганізавана выстаўка "Фразеалагiзмы ў малюнках"
У чацвер, 16 лютага, конкурс “Буслік-2023” запрасіў усіх жадаючых праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры. Сёлета было 12 удзельнікаў.
  Падчас закрыцця Тыдня беларускай мовы і літаратуры васьмiкласнiкi прачыталі вершы пра родную мову.
Дзякуй усiм за актыўны удзел.