Этнаграфічная вандроўка "Таямніцы беларускай хаты"

22.09.2022

“Мова - гэта ключ да дзвярэй у свет...” (В. Каваленка)

23 верасня вучні 5 “А” і 7 класаў адправіліся ў этнаграфічную вандроўку "Таямніцы беларускай хаты". З захапленнем слухалі аповед пра гісторыю родныга краю, культуру і побыт беларускага народа . Пазнаёміліся з побытам беларускай хаты. Далучэнне да роднага слова садзейнічала не толькі ўзбагачэнню мовы вучняў, але і пашырэнню ведаў пра беларускую культуру, прывіццю пачуцця грамадскасці, любові да Радзімы.