Мерапрыемства пад назвай “Завуся я толькі Янка Купала”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы ва УА «Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка»

21.04.2022

Ва УА «Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка» прайшло мерапрыемства пад назвай “Завуся я толькі Янка Купала”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 “Б” класа нашай школы.
Дзеці з цікавасцю слухалі бібліятэкара Таццяну Іванаўну Міхалковіч, якая пазнаёміла рабят з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, прапанавала адказаць на пытанні віктарыны. З задавальненнем паўдзельнічалі рабяты ў інсцэніроўцы верша Я.Купалы “Сыны”, дзе праявілі свае творчыя здольнасці. Рабяты прымалі самы актыўны ўдзел: хлопчыкі паспрабавалі адгадаць крыжаванку, а дзяўчаты “плялі” вянкі.
У канцы мерапрыемства Марыя Туравец прачытала верш Я.Купалы “Поле” і стала ўдзельнікам юбілейнага онлайн-чэленджа «Не змоўкне голас песняроў».
Мерапрыемствы прайшло цікава і пазнавальна.