Паважаныя вучні VIII-XI класаў! Запрашаем вас прыняць удзел у ІІІ навукова-практычнай канферэнцыі "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!"

02.02.2022

Запрашаем вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у ІIІ-й Навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Праца канферэнцыі будзе праводзіцца ў дзвюх секцыях:  літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

2022 год з’яўляецца юбілейным для многіх майстроў мастацкага слова: Уладзіслаў Галубок (140 гадоў), Цішка Гартны (135 гадоў), Зоська Верас (130 гадоў), Язэп Пушча (120 гадоў), Браніслаў Тарашкевіч (130 гадоў), Максім Танк (110 гадоў), Янка Брыль (105 гадоў), Пімен Панчанка (105 гадоў), Уладзімір Калеснік (100 гадоў), Алесь Адамовіч (95 гадоў), Іван Пташнікаў (90 гадоў), Алесь Наўроцкі (85 гадоў), Міхась Стральцоў (85 гадоў), Алесь Разанаў (75 гадоў), Данута Бічэль-Загнетава (85 гадоў).

Прапануем у сваіх работах звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года.

Дата правядзення: 28 лютага 2022 года.

Месца правядзення: Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі (дадатак № 1) і тэкст даклада (дадатак № 2) просім дасылаць да 20 лютага 2022 г. на электронную пошту музея: bellitmuseum@tut.by з пазнакай у тэме пісьма “Заяўка на ўдзел у Канферэнцыі”.

Заяўкі будуць разгледжаны Аргкамітэтам Канферэнцыі.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы Канферэнцыі.

Даведкі па тэл.: 8 (017) 363-56-21.

 

Дадатак

Заяўка на ўдзел (спасылка на файл)

 

Спасылка: http://bellitmuseum.by/news_/zaprashaem-prynyacz-udzel-u-ii-j-navukova-praktychnaj-kanferenczyi-belarus-ty-zbudavana-z-belaruskih-slou/