Кніжная выстава «І зорка гарыць, і не вяне вянок...»

09.12.2021

У рамках святкавання 130-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча у школьнай бібліятэцы аформлена кніжная выстава «І зорка гарыць, і не вяне вянок...».

Максім Адамавіч Багдановіч стаў адной з першых зорак на небасхіле нацыянальнай паэзіі і застаецца лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам і перакладчыкам.

Выстава раскрывае жыццёвыя старонкі і багатую творчую спадчыну Максіма Багдановіча. Менавіта яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Паэт першым паспрабаваў розныя формы вершаў, у тым ліку санеты, трыялеты, ронда, з якімі можна пазнаёміцца на выставе.