Тыдзень беларускай мовы

22.02.2020

20.02.2020 г. лагічным і добрым  пачаткам у чацвер была гульня-конкурс “Буслік”, у якой прынялі ўдзел  вучні з 3-га па 11 клас. Яны  змаглі адказаць і выканаць заданні творчага характару, адказаць на пытанні конкурсу.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзеля папулярызацыі беларускай мовы ў школе прайшла акцыя  “Далучыся да роднага слова”, у якой прынялі ўдзел вучні школы, іх бацькі, а таксама  настаўнікі.   Усім, хто заходзіў у школу, былі прапанаваны малюнкі, якія трэба было назваць беларускімі словамі.  Сустракалі іх вучні, якія за ўсмешку і беларускае слова ўзнагароджвалі ўдзельнікаў  цукеркамі.  

На працягу дня  ў фае школы  дэманстраваліся  відэаролікі пра родную Беларусь, беларускую мову. У другой палове дня адбылася літаратурна-музычная імпрэза  “Сэрцам роднага слова краніся…”. Гучалі вершы беларускіх паэтаў, якія падрыхтавалі вучні 5-8 класаў.  Напрыканцы мерапрыемства, якое суправаджалася мультымедыйнай прызентацыяй прагучала песня на словы М.Танка “Родная мова”, у выкананні вучня 11 класа.

Суботняе мерапрыемства пачалося з квэст –гульні, якая  прайшла насычана і займальна. У шыфроўцы, якую ігракі атрымалі ў пачатку гульні, даваліся каардынаты месца ў школе, якое неабходна было знайсці, дабрацца да яго і там выканаць заданне. Кожная каманда прайшла праз сем выпрабаванняў. Вучні паказалі добрыя веды па беларускай мове і літаратуры.

У апошні дзень тыдня  былі падведзены вынікі, а самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды.  Тыдзень мовы і літаратуры закончыўся. Але  мерапрыемствы пакінулі прыемныя ўражанні ў вучняў і настаўнікаў.  І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да твораў беларускіх пісьменнікаў, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала.

Я — беларус, i я шчаслiвы,

Што мацi мову мне дала,

Што родных песень пералiвы

I зблiзку чую, i здаля. 

                                          Н.Гілевіч

 

 

 

Тэкст і фотаздымкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры Барадзіной Н. Л.