Тыдзень беларускай мовы

20.02.2020

О мова матчына, пявучая мая!

Густая, нібы мёд, іскрыстая, як сонца,

Вясёлак фарбы тут, і трэлі салаўя.

І звон крыніц, і шум лясоў бясконцы…         (А.Васілевіч)

 

Як з гэтым не пагадзіцца. На працягу трох дзён у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні нашай школы далучыліся да роднага слова.

У панядзелак адбылося ўрачыстае адкрыццё  тыдня. У гэты дзень была  арганізавана выстава “Пісьменнікі-юбіляры 2020 года”.  Сярод вучняў  10-11 класаў прайшла віктарына па творчасці пісьменнікаў-юбіляраў  “Іх творчасць неўміручая, іх імёны ў нашых сэрцах”. Падчас віктарыны   вучні адказвалі на пытанні па беларускай літаратуры, успаміналі творы славутых пісьменнікаў.  Найбольшую цікавасць выклікалі пытанні ў чорнай скрыні.

У аўторак  эстафету падхапілі вучні 9-10 класаў. Дзве каманды   спаборнічалі ў рознабаковых ведах роднай мовы.  Усе ўдзельнікі  з годнасцю прайшлі выпрабаванні моўнага спаборніцтва: дружна знаходзілі ключы да крыжаванак, сканвордаў, гулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі аўтараў беларускіх твораў  па “смайліках”, здзіўлялі нечакасцю моўных рашэнняў падчас выканання заданняў.

     Вельмі яркімі ўдзельнікамі і актыўнымі  прадстаўнікамі ў сераду з’явіліся вучні 5 -7-га класаў. Вясёлы перапынак пачаўся з конкурса “Разгадаў зашыфраваную прыказку”.  Вучні разгадвалі метаграмы, сканворды, шарады. Спрытна прабеглі “Лінгвістычны спрынт”.

 Кожны дзень тыдня будзе напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемства. Працяг будзе…

 

 

 

Тэкст і фотаздымкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры Барадзіной Н. Л.