Як кашуля ў полі вырастала…

29.11.2019

Нашы прадзеды казалі «лён любіць паклон», падкрэсліваючы цяжкую і доўгую працу з гэтай раслінай. Сеялі яго ў пачатку лета, напрыканцы жніўня рвалі ды вязалі ў снапы. З першым снегам лён мялі, каталі ў кудзелю і пралі ў ніці. І толькі па вясне ткалі.

Усе гэта навучэнцы  змаглі  ўбачыць на свае вочы ў Слуцкім цэнтры традыцыйнай культуры на свяце “Як кашуля ў полі вырастала…”