Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

01.03.2017

“Мова родная – мова мая!” – пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе. 
Кожны дзень з 20 па 24 лютага быў напоўнены цікавымі і змястоўнымі сустрэчамі, турнірамі і гульнямі, віктарынамі.
У першы дзень адкрыццё мерапрыемстваў пачалося яшчэ раніцай з прэзентацыі “Юбіляры 2017 года”. 
На працягу тыдня былі праведзены акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, літаратурны брэйн-рынг, КВЗ, беларускія гульні пад назвай “Вясёлы перапынак”, літаратурная гасцінная “Чалавеку патрэбна не слава…” і шмат іншых мерапрыемстваў.
Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры скончыўся, але мы перакананы, што такiя мерапрыемствы будуць і надалей цiкавыя вучням i настаўнiкам не толькi таму, што яны нясуць вялiкi навучальны патэнцыял, а яшчэ i таму, што яны прывiваюць любоў да нашай роднай мовы.