Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам «Няхай гучыць роднае слова!”

21.02.2018

З 15 па 21 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам «Няхай гучыць роднае слова!”

У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.

15 лютага знаўцаў беларускай мовы і літаратуры сабраў конкурс “Буслік-2018”.

Стартавалі конкурсы ““Складаем рэбусы, шарады, красворды”, “Лексіка ў малюнках”.

На працягу ўсяго тыдня праводзілася акцыя “Любімае роднае слова”.

Аркушы у форме маленькіх сардэчак разляцеліся па ўсіх класах, і кожны жадаючы мог напісаць на іх сваё любімае беларускае слова. Потым з гэтых слоў сабралі адно вялізнае сэрца.

Сярод вучняў 5 і 6 класаў прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Моцнае звяно”, асноўнай мэтай якой была папулярызацыя роднай мовы сярод падрастаючага пакалення.

   Кожны дзень тыдня быў напоўнены  цікавымі падзеямі і

мерапрыемствамі. Праходзілі розныя віктарыны, моўныя турніры. Для вучняў была падрыхтавана праграма з цікавымі пытаннямі і заданнямі, якія прымушалі падумаць і працаваць дружнай камандай, каб перамагчы.

21 лютага ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы. Для вучняў нашай школы гэты дзень пачаўся з ранішняга віншавання “Дала мне маці гэту мову…”

Дзякуй удзельнікам тыдня за яркія ўражанні і сапраўдныя эмоцыі. Да сустрэчы на Тыдні беларускай мовы і літаратуры – 2019!